МУЗЕЙ РУЧНІКА

Знаць прыемна і не лішне,
Чым слаўны ў свеце родны край.
Ніл Гілевіч

ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ РУЧНІКА

Стваральнікі музея сцвярджаюць, што задача сапраўднага настаўніка –
выхаванне сапраўдных патрыётаў сваёй радзімы, якія будуць любіць свой
народ і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву. А як можна любіць, калі
не ведаеш?! Перш чым любіць, трэба ж ведаць… Вось дзеля гэтага – дзеля
таго, каб уведалі ды палюбілі, – па вялікім рахунку і задуманы наш музей.
Хто нашы продкі? Па якіх законах жылі? Якіх традыцый і звычаяў
прытрымліваліся? Навошта нам у век інтэрнэту і нанатэхналогій тканыя і
вышываныя ручнікі? Адказ на гэтыя пытанні знойдзеш, калі наведаеш наш
музей.
Музей у аб’ектыве:
https://www.youtube.com/watch?v=9grQtAfiM8s&t=51s​​​
Таксама ў нашым даведніку даступны 3D (360) тур па залах музея, з якім вы можаце пазнаёміцца перайшоўшы па дадзеных спасылках:
Першая зала
Другая зала
З гісторыі музея  image
​​​​​​​​У маі 2005 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-
педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” пачаў
працаваць гістарычна-краязнаўчы музейны пакой. У аснову яго экспазіцыі
былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта архіўныя
дакументы, успаміны вяскоўцаў, вялікі фальклорны матэрыял, сабраны ў
нашай мясцовасці, а таксама прадметы мясцовай дэкаратыўна-прыкладной
творчасці. За непрацяглы час свайго існавання музейны пакой стаў цэнтрам
фальклорна-краязнаўчай і вучэбна-выхаваўчай работы. У пачатку 2006 года
была адкрыта новая экспазіцыя “Беларускі ручнік”, а на падставе Загада
№171 ад 10.12.2007 г. быў адкрыты музей Ручніка.

Экскурсія “Ручнік – дарога чысціні”

Экскурсія “Ручнік – дарога чысціні” знаёміць з рознымі відамі ручнікоў, іх прызначэннем і выкарыстаннем у побытавай культуры і абраднасці нашых землякоў.

Экскурсія “Ручнік – атрыбут свята беларусаў”

Экскурсія “Ручнік – атрыбут свята беларусаў” праводзіцца па загадзя распрацаваным сцэнарыі, у якім прадугледжаны і іншыя метады актывізацыі наведвальнікаў (гульнявы, метад творчых спаборніцтваў). Экскурсаводы з наведвальнікамі гуляюць у народныя гульні, якія былі папулярнымі ў нашай мясцовасці стагоддзе таму назад.

Экскурсія “Побыт маіх продкаў”

Экскурсантаў чакае яркая, маляўнічая сустрэча з беларускай культурай, беларускай мовай і беларускімі традыцыямі. На працягу экскурсіі праводзяцца майстар-класы па саломапляценні, лазапляценні, ткацтве паясоў. Ёсць магчымасць пазнаёміцца з выставай вырабаў мясцовых майстроў .

Экскурсія “Таямніцы бабулінага куфэрка”

Экскурсія па экспазіцыі “Беларуская хатка” з традыцыйнымі гульнямі, танцамі і песнямі.

Экскурсія “Чытаем узоры-сімвалы”

Экскурсія разлічана на ўсіх, каму неабыякава беларуская культура, каго цікавіць жаданне незвычайна правесці час. Экскурсантаў чакае інтэрактыўнае падарожжа па старонках узораў- сімвалаў, дзе самі рэчы адкрываюць свае таямніцы.

Экскурсія “Вышытыя пасланні з мінулага”

Гэта захапляльнае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі. Удзельнікам з дапамогай зашыфраваных вышытых пасланняў неабходна аднавіць запавет продкаў.

Экскурсія “Народны касцюм Свіслаччыны”

А ці ведаем мы свой нацыянальны касцюм? Ці бачылі мы яго? Дзе бачылі? У час экскурсіі экскурсанты не толькі пазнаёмяцца з традыцыйным беларускім адзеннем, але нават паспрабуюць зрабіць свой пояс, які застанецца на памяць пра наведванне музея.

Экскурсія ў музей па тэмах “Музейныя экспанаты”

Экскурсія ў музей па тэмах “Музейныя экспанаты” (жыццё і быт людзей вачыма фізікаў, хімікаў, гісторыкаў, лінгвістаў, біёлагаў і г.д.). Практычна гэта можа выглядаць так: “Клас дзеліцца на некалькі навуковых лабараторый”. Кожная група атрымлівае заданне – прааналізаваць музейныя экспанаты з пункту погляду навукі. Напрыклад, фізікі павінны паказаць усе фізічныя законы, якія выкарыстоўвалі людзі у час выканання прадметаў быту, і растлумачыць згодна якім з іх працуе той або іншы музейны экспанат. Навучэнцы – “хімікі” маюць магчымасць успомніць усе хімічныя законы, звязаныя з афарбоўкай ільну, шэрсці і хімічным складам гэтых валокан. “Лінгвісты” наглядна ўбачаць культурна-гістарычныя асновы развіцця мовазнаўства. Ёсць магчымасць звярнуць увагу, як у мове ўзнікалі, напрыклад, найменні відаў адзення, і як пасля за гэтым з’яўляліся словы, якімі яны абазначаліся.

Экскурсія “Лялькі з бабулінага куфэрка”

Адным экскурсаводам з’яўляецца настаўнік, другім – вучань. Унікальнасць дадзенай экскурсіі заключаецца ў тым, што напрыканцы яе правядзення экскурсантам прапануецца прыняць удзел у майстар-класе па стварэнні лялькі Берагіні.

Экскурсія “Музей у чамадане”

Экскурсія “Музей у чамадане” Экскурсавод у вершаванай форме знаёміць экскурсантаў з рознымі відамі ручнікоў: уціральнікам, трапкачом,набожнікам, абыдзённікам, вясельным, пахавальным, наміткай. Звяртае ўвагу на асаблівасці іх выкарыстання і аздабленння.

Экскурсія-спектакль “Запрашаем у хату, госцейкі нашы!”

Экскурсаводы запрашаюць наведвальнікаў у сялянскую хату канца 19 стагоддзя і з дапамогай маршрутных лістоў прапануюць выканаць наведвальнікам разнастайныя заданні, вырашыць галаваломкі. традыцыйную аглядную экскурсію па музеі ўключаны тэатралізаваныя элементы – міні-спектакль.

Экскурсія “Да вытокаў душой дакрануўшыся”

Дадзеная экскурсія пазнаёміць экскурсантаў з экспанатамі музея: калаўротам і пралкай. У час правядзення такой экскурсіі экскурсантам дазваляецца папрацаваць з калаўротам і пралкай.

Экскурсія “Незвычайнае побач, Ці сем цудаў Панямоння”

Экскурсаводы з дапамогай электронных сродкаў навучання прапануюць ўвазе экскурсантаў экскурсію ў казачнай форме па прыродных мясцінах Гродзенскай вобласці. Экскурсія пачынаецца з вёскі Корнадзь Свіслацкага раёна. Пунктамі прыпынку з’яўляюцца Белавежская пушча і балота Дзікое, крэйдавыя кар’еры ў Ваўкавыскім раёне, рака Нёман, пробкавы лес каля вёскі Малыя Баяры ў Шчучынскім раёне, цудадзейны камень у вёсцы Сянежыцы Навагрудскага раёна, возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цудадзейныя Жыровіцкія крыніцы.

Сувенір 1

2 рублі

Сувенір 2

2 рублі

Сувенір 3

2 рублі

Сувенір 4

2 рублі

Сувенір 5

2 рублі

Сувенір 6

2 рублі

Сувенір 7

2 рублі

Сувенір 8

2 рублі

Сувенір 9

2 рублі

Сувенір 10

2 рублі

Сувенір 11

2 рублі

Графік работы image
Пн-пт - 08: 00-17:00
  • Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, аг.Корнадзь
Пазнай карані Свіслаччыны

Свіслаччына – самабытны куточак Гродзеншчыны. Большая частка яе размешчана ў незвычайным месцы: на тэрыторыі нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, што з’яўляецца своеасаблівым сімвалам, візітнай карткай нашай краіны, гордасцю беларускага народа. У цяперашні час, калі бурнымі тэмпамі развіваецца этнатурызм, экатурызм, наша малая радзіма здзіўляе наведвальнікаў не толькі прыгажосцю краявідаў, працавітасцю, гасціннасцю і шчырасцю яе жыхароў, чысцінёй, утульнасцю вёсачак, але нават трапнасцю, дакладнасцю, мілагучнасцю мясцовых назваў, якія ўвасобілі ў сабе ўсю прыгажосць і непаўторнасць гэтага пушчанскага краю.

Чытаць далей
I BUILT MY SITE FOR FREE USING