Экскурсія “Ручнік – дарога чысціні”

Экскурсія “Ручнік – дарога чысціні” знаёміць з рознымі відамі ручнікоў, іх прызначэннем і выкарыстаннем у побытавай культуры і абраднасці нашых землякоў.

Экскурсія “Ручнік – атрыбут свята беларусаў”

Экскурсія “Ручнік – атрыбут свята беларусаў” праводзіцца па загадзя распрацаваным сцэнарыі, у якім прадугледжаны і іншыя метады актывізацыі наведвальнікаў (гульнявы, метад творчых спаборніцтваў). Экскурсаводы з наведвальнікамі гуляюць у народныя гульні, якія былі папулярнымі ў нашай мясцовасці стагоддзе таму назад.

Экскурсія “Побыт маіх продкаў”

Экскурсантаў чакае яркая, маляўнічая сустрэча з беларускай культурай, беларускай мовай і беларускімі традыцыямі. На працягу экскурсіі праводзяцца майстар-класы па саломапляценні, лазапляценні, ткацтве паясоў. Ёсць магчымасць пазнаёміцца з выставай вырабаў мясцовых майстроў .

Экскурсія “Таямніцы бабулінага куфэрка”

Экскурсія па экспазіцыі “Беларуская хатка” з традыцыйнымі гульнямі, танцамі і песнямі.

Экскурсія “Чытаем узоры-сімвалы”

Экскурсія разлічана на ўсіх, каму неабыякава беларуская культура, каго цікавіць жаданне незвычайна правесці час. Экскурсантаў чакае інтэрактыўнае падарожжа па старонках узораў- сімвалаў, дзе самі рэчы адкрываюць свае таямніцы.

Экскурсія “Вышытыя пасланні з мінулага”

Гэта захапляльнае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі. Удзельнікам з дапамогай зашыфраваных вышытых пасланняў неабходна аднавіць запавет продкаў.

Экскурсія “Народны касцюм Свіслаччыны”

А ці ведаем мы свой нацыянальны касцюм? Ці бачылі мы яго? Дзе бачылі? У час экскурсіі экскурсанты не толькі пазнаёмяцца з традыцыйным беларускім адзеннем, але нават паспрабуюць зрабіць свой пояс, які застанецца на памяць пра наведванне музея.

Экскурсія ў музей па тэмах “Музейныя экспанаты”

Экскурсія ў музей па тэмах “Музейныя экспанаты” (жыццё і быт людзей вачыма фізікаў, хімікаў, гісторыкаў, лінгвістаў, біёлагаў і г.д.). Практычна гэта можа выглядаць так: “Клас дзеліцца на некалькі навуковых лабараторый”. Кожная група атрымлівае заданне – прааналізаваць музейныя экспанаты з пункту погляду навукі. Напрыклад, фізікі павінны паказаць усе фізічныя законы, якія выкарыстоўвалі людзі у час выканання прадметаў быту, і растлумачыць згодна якім з іх працуе той або іншы музейны экспанат. Навучэнцы – “хімікі” маюць магчымасць успомніць усе хімічныя законы, звязаныя з афарбоўкай ільну, шэрсці і хімічным складам гэтых валокан. “Лінгвісты” наглядна ўбачаць культурна-гістарычныя асновы развіцця мовазнаўства. Ёсць магчымасць звярнуць увагу, як у мове ўзнікалі, напрыклад, найменні відаў адзення, і як пасля за гэтым з’яўляліся словы, якімі яны абазначаліся.

Экскурсія “Лялькі з бабулінага куфэрка”

Адным экскурсаводам з’яўляецца настаўнік, другім – вучань. Унікальнасць дадзенай экскурсіі заключаецца ў тым, што напрыканцы яе правядзення экскурсантам прапануецца прыняць удзел у майстар-класе па стварэнні лялькі Берагіні.

Экскурсія “Музей у чамадане”

Экскурсія “Музей у чамадане” Экскурсавод у вершаванай форме знаёміць экскурсантаў з рознымі відамі ручнікоў: уціральнікам, трапкачом,набожнікам, абыдзённікам, вясельным, пахавальным, наміткай. Звяртае ўвагу на асаблівасці іх выкарыстання і аздабленння.

Экскурсія-спектакль “Запрашаем у хату, госцейкі нашы!”

Экскурсаводы запрашаюць наведвальнікаў у сялянскую хату канца 19 стагоддзя і з дапамогай маршрутных лістоў прапануюць выканаць наведвальнікам разнастайныя заданні, вырашыць галаваломкі. традыцыйную аглядную экскурсію па музеі ўключаны тэатралізаваныя элементы – міні-спектакль.

Экскурсія “Да вытокаў душой дакрануўшыся”

Дадзеная экскурсія пазнаёміць экскурсантаў з экспанатамі музея: калаўротам і пралкай. У час правядзення такой экскурсіі экскурсантам дазваляецца папрацаваць з калаўротам і пралкай.

Экскурсія “Незвычайнае побач, Ці сем цудаў Панямоння”

Экскурсаводы з дапамогай электронных сродкаў навучання прапануюць ўвазе экскурсантаў экскурсію ў казачнай форме па прыродных мясцінах Гродзенскай вобласці. Экскурсія пачынаецца з вёскі Корнадзь Свіслацкага раёна. Пунктамі прыпынку з’яўляюцца Белавежская пушча і балота Дзікое, крэйдавыя кар’еры ў Ваўкавыскім раёне, рака Нёман, пробкавы лес каля вёскі Малыя Баяры ў Шчучынскім раёне, цудадзейны камень у вёсцы Сянежыцы Навагрудскага раёна, возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цудадзейныя Жыровіцкія крыніцы.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING