Тэматычная экскурсія ў школьны "Музей Рушніка" пад назвай "Памятаем

У адпаведнасці з планам работы на веснавых канікулах і з мэтамі захавання народных традыцый і папаўнення ведаў дзяцей новымі, цікавымі фактамі аб жыцці нашых продкаў 24.03.2026 г. для навучэнцаў ДУА "Корнадзьская базавая школа" была арганізавана тэматычная экскурсія ў школьны "Музей Рушніка" пад назвай "Памятаем. Захоўваем. Даражым". Кіраўнік музея, настаўнік гісторыі Савіцкі М.П. расказаў дзецям аб розных прадметах працы і побыту  нашых продкаў, сабраных у музейнай экспазіцыі. Дзеці змаглі пабачыць вырабы мясцовых майстроў - рамеснікаў і атрымалі ад наведвання музея вялікае задавальненне.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING