28 кастрычніка 2024 г. выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера "Сонейка" наведалі Народны музей Ручніка ДУА “Корнадзьская базавая школа”. Дзеці атрымалі магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі і экспанатамі музея, дакрануцца да духоўнай спадчыны і традыцый беларускага народа. Выхаванцы былі здзіўлены мноству экспанатаў, зробленых сваімі рукамі.