26 сакавіка 2019 года навучэнцы ДУА “Шылавічская сярэдняя школа” Ваўкавыскага раёна ў рамках акцыі “Да суседзяў” наведалі школьны музей Ручніка. Увазе экскурсантаў была прапанавана цікавая пазнавальная праграма. Лысевіч Вольга Аляксандраўна ў займальнай форме паведала пра асаблівасці ручнікоў Панямоння. Экскурсія “Музей у чамадане” нікога не пакінула раўнадушным. З вялікім азартам і радасцю дзеці ўдзельнічалі ў народных гульнях, якія правяла з наведвальнікамі музея Карцялёва Людміла Сяргееўна. Алена Мікалаеўна Жалоба арганізавала для экскурсантаў музейны занятак “Таямніцы бабулінага куфэрка”, а Аліна Станіславаўна Міхалоўская запрасіла на майстар-клас “Ствараем ручнічок разам”. У госці завітаў былы вучань школы Лысевіч Мікіта, які ў вершаванай форме прадставіў завочную экскурсію “Незвычайнае побач, ці 7 цудаў Панямоння”.
Шмат слоў падзякі пачулі арганізатары мерапрыемства ад наведвальнікаў.