11чэрвеня 2024 г. група навучэнцаў ДУА "Дабравольская СШ" сумесна са сваімі настаўнікамі наведалі Музей Ручніка Корнадзьскай БШ. Экскурсія была арганізавана з мэтаю захавання народных традыцый і папаўнення ведаў навучэнцаў аб жыцці нашых продкаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння музея, здзейснілі кароткае падарожжа ў мінулае аграгарадка Корнадзь, атрымалі ўяўленне аб прыладах працы і прадметах побыту мясцовых жыхароў у мінулыя часы. Кіраўнік музея, настаўнік гісторыі М.П. Савіцкі, расказаў дзецям аб прадстаўленых ў музейных экспазіцыях найбольш каштоўных экспанатах, у першую чаргу - аб ручніках. Наведвальнікі змаглі ацаніць прыгажосць работ мясцовых майстрыц, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і шчыра падзякавалі за цікавую і змястоўную экскурсію.