Чарговы ўрок гісторыі Беларусі для вучняў 9 кл. па тэме “Сельская гаспадарка і становішча сялян у першай палове XIX ст.” быў праведзены настаўнікам гісторыі Мікалаем Пятровічам Савіцкім у музейным памяшканні нашай установы. Пры вывучэнні пытання “Сацыяльна – прававое становішча сялянства” дзеці даведаліся пра цяжкія бытавыя ўмовы жыцця прыгонных сялян, азнаёміліся з тым, якое адзенне і абутак насілі нашы продкі. Была звернута ўвага на тое, што ўсё неабходнае з адзення і тканіны беларускія жанчыны выраблялі самі, дзякуючы сваёй напружанай працы. Тым не менш, у іх хапала сілы ствараць такую прыгажосць як ручнікі, шматлікія прыклады якіх сабраны ў нашым музеі.