Чарговы ўрок гісторыі Беларусі для вучняў 6 кл. па тэме “Рассяленне славян” быў праведзены настаўнікам гісторыі Мікалаем Пятровічам Савіцкім ў музейным памяшканні нашай ўстановы. Пры вывучэнні пытання “Чым займаліся старажытныя славяне” дзеці даведаліся, што вялікую ролю ў жыцці славян, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі, адыгрывалі разнастайныя рамёствы. Вырабляліся прылады працы, посуд, упрыгожванні і інш.. Славянскія жанчыны ўмелі прасці і ткаць. Вучні атрымалі магчымасць ўбачыць і даведацца, як выглядалі і для чаго прадназначаліся прылады для прадзення і ткацтва: кросны, матавіла, чаўнок і калаўрот.