Пасяджэнне Савета школьнага музея

 З пачаткам новага навучальнага года аднавіў сваю дзейнасць і школьны музей. Як звычайна, на пачатку неабходна вызначыцца з арганізацыйнымі момантамі ў рабоце.  Таму на першым пасяджэнні Савета школьнага музея, якое адбылося 4 верасня 2021 г. і прайшло пад кіраўніцтвам загадчыка музея, настаўніка гісторыі і геаграфіі М.П. Савіцкага, быў зацверджаны яго новы склад, куды ўвайшлі: вучні 9 класа Іскрык Глеб, Свістун Лізавета, Андрушка Алёна і вучні 6 класа Баранцэвіч Усевалад і Наумік Ульяна. Былі распрацаваны план работы школьнага музея, распрацаваны і прыняты план работы Савета музея на 2021/2022 н.г., размеркаваны абавязкі паміж членамі савета.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING