"Музей Ручніка" Корнадзьскай БШ наведалі старшыня Свіслацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Святлана Сяргееўна Крывапуст і старшыня Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Валер'еўна Барэль

12 сакавіка 2024 г. "Музей Ручніка" Корнадзьскай БШ наведалі старшыня Свіслацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Святлана Сяргееўна Крывапуст і старшыня Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Валер'еўна Барэль. Кіраўнік музея М.П.Савіцкі расказаў наведвальнікам аб гісторыі стварэння, асноўных накірунках дзейнасці, дзеючых экспазіцыях музея, пазнаёміў з найбольш каштоўнымі экспанатамі. Госці атрымалі вялікае задавальненне ад знаёмства з непаўторнымі творамі майстрыц -вышывальшчыц нашага краю і пажадалі педагогам і вучням далейшых поспехаў у высакароднай справе захавання культурнай спадчыны нашых продкаў.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING