Конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» і з планам работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ў ДУА “ВПК Корнадскі дзіцячы сад – базавая школа” 23 верасня 2021 г. прайшоў першы (адборачны ) этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца   удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, фарміраванне ў моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці. Удзельнікамі адборачнага этапа сталі члены савета музея нашай установы – вучань 9 класа Іскрык Глеб і вучань 6 класа Баранцэвіч Усевалад. Яны выступілі ў намінацыі “Музейная мазаіка”, дзе неабходна было стварыць і прэзентаваць міні-экспазіцыю з сямі прадметаў, якія маюць “асабістую гісторыю” і звязаны з тэматыкай экспазіцыі музея. У нашым выпадку гэта беларускія народныя рушнікі. Пры гэтым хлопчыкі праявілі такія свае якасці, як добрае валоданне матэрыялам, культуру мовы, эмацыйнасць і артыстызм.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING