У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год, з планам работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў рамках Акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”. У адпаведнасці з умовамі правядзення падведзены вынікі абласнога этапу і вызначаны пераможцы і прызёры. Віншуем Лысевіч Вольгу Аляксандраўну (дыплом 1 ступені) у намінацыі “Музейная гульня” і жадаем далейшых творчых поспехаў.