6 красавіка адбылася VІ адкрытая абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Арганізатарамі мерапрыемства для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталі галоўнае упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызма і краязнаўства”, факультэт гісторыі , камунікацыі турызму УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №1акадэміка Е.Ф.Карскага г.Гродна”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №4г.Гродна”. Галоўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляліся развіццё творчага інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў і настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, актуалізацыя краязнаўчай дзейнасці, папулярызацыя навуковых ведаў і патрыятычнага выхавання.
Навучэнец 7 класа Ганчарэвіч Мікіта атрымаў дыплом 1 ступені ў секцыі “Гісторыя населеных пунктаў Гарадзеншчыны”.
Навучэнка 7 класа Навошчык Дзіяна атрымала дыплом 2 ступені ў секцыі “Шматэтнічнасць і мастацкая культура Гарадзеншчыны”.
Віншуем пераможцаў!