ВІНШУЕМ!!!

У маі 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый). Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па май 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры. На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве – музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў краіны. Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы этнаграфічны музей” узнагароджваецца савет музея Ручніка ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” (кіраўнік Лысевіч В.А.). Дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “У аб’ектыве – музейная старонка” узнагароджваюцца Жалоба Жанна, Наумік Ульяна, навучэнцы той жа ўстановы  (кіраўнік Лысевіч В.А., Груша Н.Ю.). Віншуем пераможцаў!!!

I BUILT MY SITE FOR FREE USING