Акцыя “Падарунак школьнаму музею”

У Корнадзьскай базавай школе працягваецца акцыя “Падарунак школьнаму музею”. На гэты раз музей Ручніка папоўніўся новымі экспанатамі, якія набыў падчас экспедыцыі ў вёсцы Зарэчаны загадчык школьнага музея Савіцкі Мікалай Пятровіч. Набытыя вырабы (ручнікі, абрус, маслабойка і інш.) вызываюць не толькі захапленне сваёй арыгінальнасцю і непаўторнасцю, але і апавядаюць маладому пакаленню гісторыю жыцця і побыту беларускага народа, захоўваюць у сабе быт сям’і.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING