Навучэнцы 1 і 4 класаў ДУА “Корнадзьская базавая школа” пабывалі на экскурсіі ў беларускім кутку “Ад прадзедаў да нашых дзён…”, які створаны на базе Корнадзьскага сельскага філіяла-клуба. Аксана Аляксандраўна, загадчык клуба, вельмі цікава расказала, як ствараўся куток, пра рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Дзеці патрымалі ў руках лапату, на якой засаджвалі ў печ хлеб, адчулі важкасць праса, якім прасавалі адзенне. Дзяўчынкі паспрабавалі быць гаспадынямі. Кожнай хацелася патрымаць у руках ухват з гаршком, спрабуючы засадзіць яго ў печ. Зацікавілі навучэнцаў лапці, маслабойка, калаўрот, занавескі-выцінанкі. Вучні прыйшлі да высновы, што не так лёгка жылося нашым продкам. Кожную рэч патрэбна было зрабіць сваімі рукамі, усюды патрэбна было ўменне, спрыт, стараннасць.