Мэта: фарміраваць свядомую нацыянальную асобу; выхоўваць цікавасць і пашану да спадчыны, да этнаграфіі беларускага народа, да яго традыцый і звычаяў; развіваць творчыя і даследчыя здольнасці вучняў, моўную культуру;
Месца правядзення: экспазіцыя “Беларуская хатка” школьнага музея Ручніка
Час: 1 гадзіна
Экскурсавод запрашае наведвальнікаў у сялянскую хату канца 19 стагоддзя. Макет сялянскай хаты канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў дае ўяўленне аб пабудове жылля селяніна, яго інтэр’еры і прадметах, якімі карысталіся сяляне ў паўсядзённым жыцці.
Увазе экскурсантаў прадстаўлены прадметы сялянскай працы: драўляныя граблі, косы, вілы, сярпы, жорны, прадметы дамашняга побыту, драўляны і керамічны посуд, начынне з лазы. Пра тое, як ствараўся ручнік, раскажуць прыстасаванні для ручной апрацоўкі льну: часало, верацяно, пралка і інш.