Экскурсія “Музейныя экспанаты”


Мэта: звярнуць увагу экскурсантаў на жыццё і быт людзей пачатку 20 стагоддзя вачыма фізікаў, хімікаў, гісторыкаў, лінгвістаў, біёлагаў і г.д..

Практычна гэта можа выглядаць так: “Клас дзеліцца на некалькі навуковых лабараторый”. Кожная група атрымлівае заданне – прааналізаваць музейныя экспанаты з пункту погляду навукі. Напрыклад, фізікі павінны паказаць усе фізічныя законы, якія выкарыстоўвалі людзі у час выканання прадметаў быту, і растлумачыць згодна якім з іх працуе той або іншы музейны экспанат. Навучэнцы – “хімікі” маюць магчымасць успомніць усе хімічныя законы, звязаныя з афарбоўкай ільну, шэрсці і хімічным складам гэтых валокан. “Лінгвісты” наглядна ўбачаць культурна-гістарычныя асновы развіцця мовазнаўства. Ёсць магчымасць звярнуць увагу, як у мове ўзнікалі, напрыклад, найменні відаў адзення, і як пасля за гэтым з’яўляліся словы, якімі яны абазначаліся.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING