Экскурсія “Вёсачка стаіць на ўзлесачку”


Мэта экскурсіі: пазнаёміць з асаблівасцямі вёскі Корнадзь, з прыродай роднага краю, роднай зямлі.

Форма правядзення: завочная экскурсія.

Усе мы, хто жыве ў вёсцы Корнадзь, шчаслівыя людзі. Шчаслівыя таму, што можам любавацца балотамі, зялёнымі лясамі, шчодрымі на ўраджай жытнёвымі палямі, дыхаць духмяным водарам палёў, дрэў і кветак.

Цяжка заставацца раўнадушным, калі вакол такая прыгажосць. Хочацца, каб пра гэтую мясціну ведалі ўсе, бачылі ўсе

Як летам у полі звіняць каласы

Ды сцежкі ўюцца змейкай.

А на палянцы цвітуць верасы,

На слаўнай корнадзьскай зямельцы.

Маршрут распрацаваны з улікам таго, каб ахапіць усе значныя аб’екты мясцовасці ў розныя перыяды, пачынаючы з даўніх часоў. Траекторыя руху па маршруце  нагадвае прамавугольнік. Экскурсія і пачынаецца, і заканчваецца ў вёсцы Корнадзь. Маршрут паслядоўна аб’ядноўвае выбраныя экскурсійныя аб’екты ў адзін інфармацыйны працэс. Заключны момант экскурсіі праводзіцца ў цэнтры вёскі. Каб яшчэ раз узмоцніць эмацыянальнае ўздзеянне на гледачоў.


I BUILT MY SITE FOR FREE USING