Завочная экскурсія “Яго вялікасць і загадкавасць, музей!”


Мэта: пашырэнне ў экскурсантаў ведаў  пра жыццё, быт, заняткі продкаў   на тэрыторыі Свіслацкага раёна.

Задачы:

  • Пазнаёміць экскурсантаў з краязнаўча - этнаграфічнымі музеямі Свіслацкага раёна.
  • Прадставіць увазе экскурсантаў разнастайныя  артыфакты традыцыйнай культуры Свіслаччыны.
  • Абудзіць цікавасць экскурсантаў  да мінулага Беларусі, выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці, фарміраваць патрыятычныя пачуцці.

 Аўтары   ў сваёй рабоце прапануюць  увазе чытачоў маршрут па краязнаўча-этнаграфічных музеях Свіслацкага раёна. Экскурсія мае пазнавальны характар, і адрасавана не толькі навучэнцам школ, але і ўсім тым, хто цікавіцца духоўнай спадчынай нашай краіны.

Экскурсія пачынаецца ў горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці. Першым  пунктам прыпынку з’яўляецца музей Хлеба, які размешчаны ў Свіслацкай школе №2.

Наступным  экскурсійным аб’ектам можа стаць  музей Ільну, які створаны на базе ДУА “Вучэбна-педагагічнага комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. 

Далей экскурсія працягваецца ў музей Лесу Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, які мае адукацыйную накіраванасць і будуе сваю работу на аснове актыўнага супрацоўніцтва навучэнцаў і педагогаў, дзяцей і бацькоў, іншых памочнікаў і партнёраў.

У вёсцы Рудня Свіслацкага раёна ў самым цэнтры Белавежскай пушчы размешчаны музей Аднаго дома. 

Апошнім пунктам стане музей Ручніка на базе Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING