У школьнага музея Ручніка ёсць свая эмблема


У яе цэнтры знаходзіцца ручнік, аздоблены вышыўкай. Ручнік – сімвал дабра і працвітання роднага краю. Вышыўка нагадвае геаметрычны арнамент. Чырвоны колер сімвалізуе жыццё, радасць, любоў, а чорны – зямлю.
На ручніку ў цэнтры знаходзіцца хлеб, побач – жытнёвыя каласкі і валошкі. Хлеб і жытнёвы колас– сімвал дабрабыту. Валошка - сімвал Беларусі, сімвал духоўнасці і чысціні. Валошка спрадвеку суправаджае беларускую культуру: валошкі на кашулях, валошкі на ручніках, валошкі ў вершах і на карцінах.
Усе вышэй пералічаныя кампаненты эмблемы маюць цесную сувязь з экспазіцыямі музея: ручнік – дарога чысціні, народны побыт, вышыўка і ткацтва, беларуская хатка, сучасны ручнік.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING