Назва музея: музей Ручніка
Мэта работы музея:
Фарміраванне маральных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму ў навучэнцаў праз вывучэнне, захаванне і аднаўленне спадчыны рэгіёна, даследаванне духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа.
Асноўныя даты з гісторыі музея:
У маі 2005 года ва ўстанове пачаў працаваць гістарычна-краязнаўчы музейны пакой. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта архіўныя дакументы, успаміны вяскоўцаў, вялікі фальклорны матэрыял, сабраны ў нашай мясцовасці, а таксама прадметы мясцовай дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
У пачатку 2006 года была адкрыта новая экспазіцыя “Беларускі ручнік”.
Ішоў час, расла цікавасць вучняў і педагогаў да гісторыі свайго рэгіёна. Узнікла жаданне захаваць традыцыі, духоўныя каштоўнасці свайго куточка Бацькаўшчыны. Музейны пакой атрымаў новы статус – музей . Але і гэта было не ўсё. Вырашана было змяніць накірунак дзейнасці: на краязнаўча-этнаграфічны.
2018 год плошча музея павялічана да 103 кв.м.
Профіль музея: этнаграфічна-краязнаўчы
Плошча: 103 кв.м.
Колькасць экспанатаў (на 02.09.2020 г.): 612
Асноўныя раздзелы экспазіцый:
1. Ручнік – дарога чысціні;
2. Вышыўка і ткацтва;
3. Беларуская хатка
4. Народны побыт;
5. Народны касцюм Свіслаччыны;
6. Сучасны ручнік.
Кіраўнік музея: Савіцкі Мікалай Пятровіч, настаўнік гісторыі
Кантакты:
231988, Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, аг.Корнадзь, д.30
Тел.: 8(01513)74510
A LOCAL HISTORY AND ETHNOGRAPHIC MUSEUM OF HANDBRAKE
SIE "Educational-pedagogical complex Kornatsky kindergarten-basic school"
52.801003, 24.488100
Address: Svisloch district, AG. Corned
Working hours: 9.00–18.00, day off – Sunday, Monday
Phone: 8-01513-74-5-10
Email: grsvkornadch@mail.grodno.by
Website: www.kornad.grodno.by
Visitors will get acquainted with the monuments of traditional folk culture Svislochi. Here you can take part in the agricultural rites and other calendar holidays, to visit the "Vecherka".