У рамках конкурса «Да суседзяў” у школьны музей Ручніка завіталі госці з Ханявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Наведвальнікі азнаёміліся з экспазіцыямі “Ручнік-дарога чысціці”, “Вышыўка і ткацтва”, “Народны касцюм”, “Беларуская хатка”, “Сучасны ручнік”,”Народны побыт”. Вельмі цікавай аказалася экскурсія “Музей у чамадане” – пра віды і прызначэнне ручнікоў. Не менш захапляльным стала для наведвальнікаў і правядзенне беларускіх народных гульняў, выраб сувеніра-ручнічка “Абярэг сваімі рукамі”.