Мэта: далучэнне да народных традыцый, нацыянальнай культуры.
Задачы: вывучэнне народных традыцый, якія бытавалі ў вясковай беларускай сям’і; развіццё навыкаў лагічнага мыслення, дакладнага выказвання думак; выхаванне павагі да бацькоў, сваякоў, продкаў.
Форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў: віртуальнае падарожжа ў старыну.
Кожны куток у Беларусі мае сваю самабытнасць і непаўторнасць, захаваў моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці. Надзвычай важна, каб чалавек ужо змалку адчуваў і ўсведамляў сябе носьбітам культурнай традыцыі, якая складвалася ў той ці іншай мясцовасці на працягу стагоддзяў.
Экскурсантам прапануецца здзейсніць падарожжа ў этнаграфічнае мінулае нашай мясцовасці, перанесціся прыкладна ў 19 стагоддзе, пазнаёміцца з тым, як жылі і працавалі нашы продкі, як вялі гаспадарку, бавілі час, у што апраналіся, чым харчаваліся, як выхоўвалі дзяцей, якія сямейныя традыцыі захаваліся да нашага часу.