Занятак «Выкананне сувеніра «Абярэг-венічак»


Мэта: паказаць навучэнцам важную ролю жаночага рукадзелля  ў стварэнні ўтульнасці і духоўнага цяпла ў сям'і.

Задачы:

Навучальныя: пазнаёміць навучэнцаў  з традыцыяй выканання і выкарыстання разнастайных відаў абярэгаў у беларускіх дамах, іх прызначэннем;

пазнаёміць навучэнцаў з тэхналогіяй выканання абярэга-венічка; 

расшырыць прадстаўленне навучэнцаў пра магчымасці прымянення прыродных матэрыялаў у дэкаратыўна-прыкладным  мастацтве;

удасканальваць уменне навучэнцаў карыстацца ў час работы тэхналагічнай картай.

Выхаваўчыя: фарміраваць павагу да  сямейных традыцый, гордасць за сваю сям'ю, свой род;

Развіваючыя: развіваць  уменне навучэнцаў аналізаваць, самастойна думаць.

 Матэрыялы і абсталяванне:

Травяныя пэндзлі ці венікі, сухакветкі, семя гарбуза, сланечніка, сухія ягады рабіны, дэталькі з салёнага цеста, бясколерны лак, клей ПВА, тасьма,  дрот, інструменты (стэкі, нажніцы, пэндзлі №2,3), баначкі з вадою, рабочыя дошкі, акварэльныя  фарбы.

      Метадычны фонд  і сродкі навучання: 

  -мультымедыйная прэзентацыя  «Абярэгі для дома сваімі рукамі»;

  -тэхналагіная карта паслядоўнасці выканання  работы;

  -аўтарскія  і дзіцячыя  работы, ілюстрацыі з разнастайнымі відамі абярэгаў.

Самае галоўнае для кожнага чалавека гэта яго сям'я, дом. Не выпадкова кажуць: «Мой дом – мая крэпасць». Многія людзі  любяць  ўпрыгожваць свой дом, ствараць у ім утульнасць. У старажытнасці абарона ад вароў ажыццяўлялася такім жа чынам, як і ад злых духаў – пры дапамозе абярэгаў.

Экскурсантам прапануецца выканаць абярэг –венічак для дома сваімі рукамі.

 

I BUILT MY SITE FOR FREE USING