Занятак “Былінныя цуды Свіслаччыны”


Асноўныя задачы:

Стварэнне ўмоў для вывучэння гісторыі малой радзімы праз даследаванне спецыфічных гістарычных крыніц: прыродных аб’ектаў і фальклору.

Садзейнічаць развіццю цікавасці да краязнаўства як састаўной часткі гісторыі Беларусі;

Выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял гісторыі для фарміравання азоў нацыянальнага самасазнання, сацыяльнага аптымізму, камунікатыўнай  культуры;

Развіццё навыкаў даследчай,  творчай і іншых відаў дзейнасці.

Форма правядзення: вусны часопіс з элементамі даследавання і ролявай гульні.

Абсталяванне: прэзентацыя, буклет, карта Свіслацкага  раёна, раздатачны матэрыял.

Настаўнік прапануе звярнуцца  да старонак з гісторыі малой Бацькаўшчыны, каб  зазірнуць у мінулае і адчуць подых сівых стагоддзяў. Рэкамендуе звярнуцца  да незвычайных крыніц. Культ камянёў існуе з першабытных часоў. Нашых продкаў уражвалі  цвёрдасць, непахіснасць, нязменнасць ў параўнанні з жывой прыродай. Гэтыя якасці давалі падставу лічыць, што камень –неўміручая сіла. А калі дадаць фантазіі, у камянях можна ўбачыць людскія твары, сляды, адбіткі рук, абрысы жывёл…


I BUILT MY SITE FOR FREE USING