Занятак «Беларусь і беларусы»


Мэты: 

стварыць умовы для абуджэння цікавасці да роднай гісторыі, літаратуры і развіцця пазнавальнай актыўнасці праз арганізацыю інтэрактыўнага ўзаемадзеяння;

дапамагчы вучням  зразумець сувязь мінулага з сучасным;

выхоўваць гонар, павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны народа.

Абсталяванне: выявы бусла, кляновага ліста, васілька; партрэты знакамітых беларусаў,  выстава кгіг, прысвечаных тэме,   мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі, манекены ў беларускім нацыянальным адзенні.

Эпіграф: "Любіце гэтую сваю святую зямлю  аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна."                              У. Караткевіч.

 

Сябры! Мы запрашаем вас  адправіцца ў цікавае і пазнавальнае падарожжа па роднай краіне. Вы зможаце перагарнуць старонкі далёкай мінуўшчыны і павандраваць па сучаснай Беларусі, адкрыць для сябе нешта незвычайнае і неспазнанае.  Падарожжа будзе праходзіць у форме гульні. Спадзяемся, што на многія пытанні вы знойдзеце адказы.

На нашым шляху будуць сустракацца архітэктурныя помнікі, гарады, прылады працы і прадметы побыту нашых продкаў, беларускія краявіды, знакамітыя асобы краіны.


I BUILT MY SITE FOR FREE USING