Занятак “Беларускі лён”


Мэта: знаёмства з раслінай лён і яго прамысловым выкарыстаннем.

Задачы: пазнаёміць дзяцей з ільном і яго апрацоўкай; развіваць цікаўнасць да сельскагаспадарчых  культур, якія вырошчваюць на Беларусі; фарміраваць уяўленне аб карысных уласцівасцях ільна; выхоўваць любоў да Радзімы і яе багаццяў.

   Абсталяванне: вырабы з ільну, фотаздымкі льнянога поля і апрацоўкі льну, снапок ільну.

Лён – гэта сельскагаспадарчая культура, з якой вырабляюць валакно на тканіну і алей. Вось чаму людзі здаўна любоўна называлі яго лянок, сінявокі прыгажун. Занятак дапаможа знайсці адказы і на такія пытанні:   Чым адрозніваецца расліна ільну ад іншых раслін? З якой мэтай вырошчвалі лён? Як вырошчвалі лён раней? У наш час апрацоўка і вырошчванне лёну ідуць хутчэй і лягчэй. Чаму?

I BUILT MY SITE FOR FREE USING