Занятак “Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі”


Мэта:

пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй народнай беларускай вышыўкі; навучыць іх адшукваць узоры з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў.

Задачы:

- стварыць умовы для развіцця у навучэнцаў творчай і пазнавальнай цікавасці да вучэбнай дзейнасці ў працэсе работы з картай-назіраннем;

-стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў  навыкаў пошукавай дзейнасці, навуковага светапогляду, актыўнай жыццёвай пазіцыі;

-садзейнічаць выхаванню ў экскурсантаў цікавасці да народнага мастацтва, пачуцця прыгажосці, жадання ствараць сваімі рукамі.

Тэхналогія: асобасна-арыентаваная

Міжпрадметныя сувязі: гісторыя, інфарматыка, выяўленчае мастацтва

Метадычнае забеспячэнне заняткуэпіграф  (запіс на дошцы), карты назіранняў, мультымедыйная ўстаноўка, камп’ютары,  памятка №1.

Эпіграф: Не згубілі людзі веры,

Не згубілі яе і мы.

Скрозь стагоддзі,

Скрозь гады ўратаваць,

Магчыма, зможам народны

Промысел і рамяство

Нашай роднай

Беларусі.

Настаўнік  на занятку прапануе  зазірнуць трохі ў мінулае, дакрануцца да народнага мастацтва. Усё, што створана ці ствараецца народнымі майстрамі, што зроблена з любоўю, стараннем, імкненнем да прыгажосці, варта самай пільнай увагі. Прапануе  стаць прадаўжальнікамі народнага мастацтва, пераняць сакрэты рамяства. Бо  гэта -  наша спадчына. Мы павінны яе ведаць, берагчы і захоўваць. Толькі тады чалавек можа лічыць сябе чалавекам. А засвойваючы традыцыйныя прыёмы выканання таго ці іншага выраба, можна не толькі  ацаніць  свае прыродныя здольнасці, але і навучыцца  лепш разбірацца ў народных вырабах, адносіцца да іх з большай любоўю.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING