Цікавая сустрэча

Цікавая сустрэча адбылася 28 снежня 2023 г. ў школьным “Музеі Рушніка” ДУА “Корнадзьская базавая школа”. Яго чарговымі наведвальнікамі сталі група жыхароў з вёсак суседняга, Пружанскага раёна. Наведвальнікі азнаёміліся з гісторыяй стварэння, накірунках дзейнасці і дзеючых экспазіцыях музея, пабачылі найбольш каштоўныя экспанаты. Пад час наведвання экспазіцыі “Беларуская хатка” госці здзейснілі незвычайнае падарожжа ў мінулае нашага народа – яны заглянулі ў хату беларускага селяніна, пазнаёміліся з многімі старажытнымі рэчамі, даведаліся пра іх гісторыю. Затым наведвальнікам  было прапанавана прыняць ўдзел у квэст-гульні “Дзівосны свет народных скарбаў”. Такая форма работы, як гульня-квэст, дазваляе стварыць своеасаблівую творчую, эмацыянальную атмасферу, пры якой адбываецца шырокае ўзаемадзеянне адзін з адным, усе прысутныя аказваюцца ўцягнутымі ў сумесную дзейнасць. Квэст – гэта гульня, ў якой трэба добра падумаць, пашукаць падказкі і рашыць розныя задачы, а таксама паказаць, наколькі ўважліва ўдзельнікі слухалі экскурсавода. За кожнае правільна выкананае заданне група атрымала картку са словамі ці словазлучэннямі, з якіх патрэбна было скласці выказванне. І трэба адзначыць, што з усімі заданнямі наведвальнікі справіліся на выдатна.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING