Падарунак школьнаму музею

Штогод  у  школе праводзіцца акцыя “Падарунак школьнаму музею” , у выніку якой у музеі  з’яўляецца шмат рэчаў, якія дапамагаюць уявіць побыт нашых дзедаў і прадзедаў: тканыя і вышываныя вырабы, гаспадарчыя прылады, старыя фотаздымкі, кнігі і іншыя прадметы.  Свой падарунак школьнаму музею на гэты раз зрабіла Мешчаракова Валянціна Францаўна, жыхарка вёскі Корнадзь. Дзякуючы ёй, музей Ручніка папоўніўся на тры непаўторныя рукатворныя вырабы: ручнік, посцілку і сурвэтку.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING