Наведалі гісторыка- краязнаўчы музей Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна

Навучэнцы ДУА "Корнадзьская базавая школа" наведалі гісторыка- краязнаўчы музей Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна. Настаўнік гісторыі Павел Андрэевіч Яблакаў правёў аглядную экскурсію па музеі, пазнаёміў з экспазіцыяй "Афганскі набат", расказаў аб гістарычным мінулым аг. Новы Двор, аб побыце і традыцыях продкаў, гісторыі школы і царквы, падзеях Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых людзях навадворскай зямлі. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING