Квэст-гульня "Пра што раскажа наш музей?"

Займальна праходзяць заняткі ў школьным музеі. Так, вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні "Пра што раскажа наш музей?", якую правялі экскурсаводы музея Ручніка 9 сакавіка. 

Дзеці змаглі атрымаць цікавую інфармацыю не толькі ад экскурсавода, як гэта бывае звычайна, але і самастойна здабыць яе. Гульня была пабудавана на праходжанні цікавых маршрутаў, самастойным даследаванні і пошуку адказаў на заданні.

Падарожнічаючы па музейных залах, выконваючы заданні, навучэнцы набылі каштоўныя веды і карысныя ўменні, незабыўныя ўражанні, цудоўны настрой і мноства іншых скарбаў.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING