Жыхары горада Гродна 24 лютага наведалі тры залы Музея ручніка

Жыхары горада Гродна 24 лютага наведалі тры залы Музея ручніка Корнадзьскай базавай школы. Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, патрымалі ў руках прыстасаванні для ручной апрацоўкі льну (часало, верацяно, пралка), пры дапамозе якіх ствараліся ручнікі. Многія рэчы госці ўбачылі ўпершыню. Вельмі доўга разглядалі ўзоры на ручніках, адзенне беларусаў з ільну, вышытае нацыянальным арнаментам, тканыя паясы, лялькі-абярэгі.
    Маладых дзяўчат вельмі ўразіла батлейка – вялікая скрыня ў выглядзе хаткі. Яны зацікавіліся лялькамі, насаджанымі на драўляны шпень, якія рухаюцца па проразях.
Наведвальнікі падзякавалі за магчымасць убачыць рэчы нашых продкаў і надоўга захаваць у памяці іх мары, памкненні, дасягненні.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING