Вучні 1 і 2 класаў наведалі музейны куток "Быт беларускага народа" сельскага філіяла-клуба

Вучні 1 і 2 класаў ДУА "Корнадзьская базавая школа"  наведалі музейны куток "Быт беларускага народа" сельскага філіяла-клуба. Навучэнцы ўбачылі шмат рэчаў, якімі карысталіся нашы продкі (прас, калаўрот, ухват, маслабойка, дзяжа і інш). Дзяцей уразіла печ, пранік - пляскаты драўляны брусок, качалка і валок, якімі качалі льняное палатно. Вучні засталіся задаволеныя экскурсіяй.

I BUILT MY SITE FOR FREE USING