Тэзісы

         Нашым продкам выпадала адстойваць свабоду і незалежнасць ад шматлікіх ворагаў, якія жадалі захапіць багацці, створаныя чужой працай.У жорсткіх бітвах трэба было дакладна адрозніваць сваіх ваяроў ад няпрошаных прышэльцаў. Ролю адрозненняў выконвала перш за ўсё асобая форма і асобая афарбоўка шчытоў, асобыя віды зброі. Продкі беларусаў карысталіся акруглымі шчытамі, афарбаванымі ў чырвоны колер, насілі белыя ільняныя кашулі і аддавалі перавагу коп’ям і баявым сякерам.

         Неабходнасць неяк азначыць свае палкі, выдзеліць іх і адначасова запалохаць ворагаў, падбадзёрыць сваіх воінаў прывяла да таго, што ўпрыгожаны рознымі “шчаслівымі прыкметамі” або “знакамі лёсу” шчыт вядомага ваяра пераўтварыўся з цягам часу ў герб. Герб стаў знакам, сімвалам, які перадае сваёй формай, колерам і адлюстраваннем вельмі істотныя звесткі ці, як гавораць цяпер, інфармацыю.

         Герб стаў знакам, які сведчыў аб радавітасці караля або князя. Пазней герб правіцеля пачаў выкарыстоўвацца як герб дзяржавы, як галоўны сімвал. Герб разам са сцягам лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа. Ім ўжо не пакланяюца як боскім знакам, але іх па – ранейшаму шануюць , як роднае слова, родны дом, родную культуру  і звычкі. Яны сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму.

         Дзесяць – дванаццаць стагоддзяў таму ў свеце ўжо існавалі строгія правілы стварэння гербаў, і гэта сфера называецца “геральдыкай”.  Галоўная ўмова: кожны герб павінен адлюстроўваць толькі ім уласцівую сімволіку. Інакш кажучы, усе гербы павінны істотна адрознівацца, не паўтараць адзін аднаго. Праўда, сімволіка гербоў ніколі не бывае адназначнай. Але тым цікавей разгадваць яе значэнне.

         Мэта нашага даследавання: раскрыць змест асноўных законаў геральдычнай навукі і паказаць іх прымяненне пры стварэнні гербоў некаторых гарадоў сучаснай Гродзенскай вобласці.

         Дасягненню мэты будзе садзейнічаць вырашэнне наступных задач:

  • вызначыць асноўныя патрабаванні класічнай геральдыкі, як дапаможнай гістарычнай дысцыпліны, да працэсу стварэння гарадскіх гербоў;
  • выявіць ўплыў гістарычных падзей XV –XX ст.ст. на працэс ўнясення змен ў герб г.Гродна;
  • раскрыць характар гістарычных абставін фарміравання  герба                   г. Навагрудка;
  • высветліць гістарычныя факты, якія садзейнічалі ўзнікненню сучаснага герба г.Ваўкавыска;

У даўнія часы, калі наша краіна была вайсковай арэнай Усходняй Еўропы, беларусы мелі вялікую схільнасць да апісання ратных подзвігаў і рыцарскіх раманаў. Гэта вядзе свой пачатак ад Вялікага Княства Літоўскага, як усходняга бастыёна хрысціянства перад уварваннямі татараў і туркаў.

         Праявы мастацтва геральдыкі можна адшукаць з канца Х ст., калі князі, святары і баяры пачалі прымаць кляймы і эмблемы, каб выяўляць іх на сваіх пячатках і сцягах. Папулярнымі фігурамі былі трызубы, крыжы, выявы святых, партрэты князёў. З цягам часу пад уплывам Ганзейскага саюзу пачалі выкарыстоўваць рунічныя знакі для сфрагістычных і геральдычных мэтаў.

         На тэрыторыі ВКЛ гербы магла мець не толькі шляхта. Іх атрымлівалі нашчадкі, дараваў вялікі князь, ці чалавек сам браў сабе герб. Заможныя сяляне і мяшчане вельмі часта мелі ўласныя гербы. Аднак, такія гербы звычайна належалі адно ўладальніку і не пераходзілі ў спадчыну, калі толькі яны не былі атрыманы сям’ёй шляхціча [ 6, c. 61].

         Польшча ў 1386 г. заключыла дынастычную унію з ВКЛ праз шлюб вялікага князя Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай. Каб сімвалічна аб’яднаць дваранства абедзвюх краінаў, 47 арыстакратычных польскіх сем’яў “прынялі” да сябе столькі ж сем’яў літоўскіх баяраў і даравалі ім права ўзяць свае гербы. Адбылося гэта пры падпісанні Гарадзельскай уніі 1413 г.. Напрыканцы Сярэдневечча Беларусь ужо мела добра распрацаванае і адметнае геральдычнае мастацтва.

         Слова “герб” запазычана з польскай мовы і сустракаецца ў многіх славянскіх ў значэнні “спадчыннік” або “спадчына”. Старажытны герб завяшчае нам высакароднасць, вялікадушнасць, справядлівасць, багацце і працвітанне. Ну а ворагам няхай напамінае, што мы можам і пастаяць за сябе.







I BUILT MY SITE FOR FREE USING